| Канструктыўная прапанова |
[Feb. 27th, 2004|10:36 pm] |
Наколькі я ведаю, не існуе аніякага беларускага мнеманічнага правіла для ўзгадваньня коляраў вясёлкі. А ці можна жыць без мнеманічнага правіла для ўзгадваньня коляраў вясёлкі? Не, цалкам немагчыма існаваць без мнеманічнага правіла для ўзгадваньня коляраў вясёлкі!
А таму - прапаноўваецца вынайсьці фразу, словы якой пачынаюцца на Ч-А-Ж-З-Б-С-Ф. Патрабаваньні да фразы:
а) фраза не павінная несьці ніякага асаблівага сэнсу, бо несьці сэнс для гэткіх фраз ня ёсьць натуральным.
б) фраза павінная гожа гучаць і лёгка завучвацца, ідэал - вершык.
Вось. |
|
|