?

Log in

Пра цытаванне паэзіі ў артыкулах - Маё месца [entries|archive|friends|userinfo]
Антон Францішак Брыль

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Пра цытаванне паэзіі ў артыкулах [Nov. 28th, 2012|09:58 pm]
Антон Францішак Брыль
Між іншым, гартаючы нейкія беларускія артыкулы, звязаныя з класічнай філалогіяй, бачыў жахлівае. Паэтычны тэкст (здаецца, грэцкі), за адсутнасцю беларускага паэтычнага перакладу цытаваўся ў рускім паэтычным перакладзе. Калі б быў беларускі паэтычны пераклад, то, трэба разумець, цытавалі б яго. У сувязі з чым хачу падзяліцца такою штукаю - на выпадак, калі хто з чытачоў таксама піша пра нешта такое навуковыя артыкулы.

У філалагічным (даследчым, не папулярызатарскім) артыкуле пра грэцкую/лацінскую паэзію - у тых месцах, дзе размова не пра пераклад, а пра сам твор - цытаваць замест арыгіналу паэтычны пераклад, хоць на якой мове, гэта нешта не за межамі дабра і зла, канечне, але яўна ў межах зла. Калі вы хочаце, каб чытачы зразумелі ўрывак без ведання мовы арыгіналу, то для гэтага ёсць 128 спосабаў. Першы - працытаваць арыгінал, а пад ім альбо ў зносцы - празаічны і па магчымасці даслоўны пераклад на мову артыкула. За астатнія 127 спосабаў вы будзеце гарэць у пекле. ^_^
linkReply

Comments:
[User Picture]From: miram
2012-11-28 09:39 pm (UTC)
І калі б яшчэ ведалі пра само існаваньне гэтага перакладу.

Алесь Разанаў пераклаў некалі раман Ёнаса Авіжуса "Час, калі пусьцеюць сядзібы" ("Sodybų tuštėjimo metas", па-расейску -- "Потерянный кров"). У 1 томе новай 18-тамовай БелЭн у артыкуле пра Авіжуса гэты раман названы ці то "Страчанае жытло", ці неяк падобна. Пра тое, што ён ёсьць па-беларуску, відавочна не здагадваліся.

(Зрэшты, гэтага раману ў букіністаў я даўно ня бачыў.)
(Reply) (Thread)
[User Picture]From: lady_z_shalomam
2012-11-29 07:00 am (UTC)
Калі я пішу артыкул пра ангельскі раман, напрыклад, я даю ў тэксце артыкула пераклад цытаты, а ў зносцы — арыгінал. Мяне чакае пекла, падрэ? :)
(Reply) (Thread)
[User Picture]From: ilnur
2012-11-29 08:44 am (UTC)
Я ж акрэсліў межы прыкладальнасці :) Прозы гэта датычыць у меншай ступені, хаця я асабіста рабіў бы так жа і з прозай (арыгінал - першым, пераклад - другім ці ў зносцы). Ты ж акурат зараз працуеш з мастацкай прозай і мусіш жыўцом адчуваць, што выходзіць далёка не падрадкоўнік :)
(Reply) (Parent) (Thread)