?

Log in

2012 - Маё месца [entries|archive|friends|userinfo]
Антон Францішак Брыль

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

2012 [Dec. 30th, 2012|06:02 pm]
Антон Францішак Брыль
Не ведаю, ці не забудуся заўтра, таму падрахую сёння. Значыцца, амаль-ужо-мінулы 2012 г.

Рымляне-рымляне. Гарацый і Марцыял на ПрайдзіСвеце, болей Катула для планаванай асобнай кніжкі, тое-сёе іншае пачатае.
Яшчэ нейкія пераклады па дробязі.
Рэдагаванне свайго і чужога.

Два падарожжы па архівах. Нечаканыя архіўныя заняткі тым, пра што раней і не чуў.

Як рэзультат пералічанага вышэй - два даследчыцкія артыкулы, якія, спадзяюся, дойдуць да друку.

Здаецца, знайшоў працу сваёй мары на бліжэйшы час. Пакуль што, прынамсі, вельмі падабаецца.

Карацей кажучы, няясна як так атрымалася, але год як быццам і не змарнаваны.
linkReply