Антон Францішак Брыль ([info]ilnur) wrote,
@ 2004-02-27 22:36:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
Канструктыўная прапанова
Наколькі я ведаю, не існуе аніякага беларускага мнеманічнага правіла для ўзгадваньня коляраў вясёлкі. А ці можна жыць без мнеманічнага правіла для ўзгадваньня коляраў вясёлкі? Не, цалкам немагчыма існаваць без мнеманічнага правіла для ўзгадваньня коляраў вясёлкі!

А таму - прапаноўваецца вынайсьці фразу, словы якой пачынаюцца на Ч-А-Ж-З-Б-С-Ф. Патрабаваньні да фразы:

а) фраза не павінная несьці ніякага асаблівага сэнсу, бо несьці сэнс для гэткіх фраз ня ёсьць натуральным.

б) фраза павінная гожа гучаць і лёгка завучвацца, ідэал - вершык.

Вось.



(Post a new comment)


[info]syarzhuk
2004-02-27 04:22 pm UTC (link)
Човен адплывае, жвавы зяблiк буркоча: "Сюды, Фелiкс!"

(Reply to this)


[info]dryhva
2004-02-27 05:24 pm UTC (link)
a čamu F a ni V? F niejkaja navat ni nadta biełarsukaja litara.

(Reply to this) (Thread)


[info]syarzhuk
2004-02-28 05:59 am UTC (link)
Таму што фiялетавы, а не вiялетавы й не хвiялетавы

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]dryhva
2004-02-28 10:11 am UTC (link)
a čamu fijaletavy, to ž vialietavy

(Reply to this) (Parent)


[info]syarzhuk
2004-02-27 07:54 pm UTC (link)
Жонка выдала:
Чатыры адмысловыя жопы* зiхацелi, бадзёра сьпявалi фугi Баха (Б-белы, яки атрымлiваецца ад сумесi астатнiх)

*ну, трохi трасянкава...

(Reply to this)


[info]zmila
2004-02-28 07:05 am UTC (link)
НН не чытаем? :-)

(Reply to this) (Thread)

Re
[info]ilnur
2004-02-28 02:50 pm UTC (link)
Аў?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]zmila
2004-02-29 11:21 pm UTC (link)
У газэце Наша Ніва ў 2003 была кампанія - прапанаваць варыянт гэтай мнэмонікі. У рэдакцыю былі дасланы мо 100 варыянтаў. Калі цікава, зьвяртайцеся на іх мыла.

(Reply to this) (Parent)


[info]syarzhuk
2004-02-28 11:47 pm UTC (link)
Чаму абiбок i жэўжык заяц-бяляк скiнуў футра?

(Reply to this)


[info]syarzhuk
2004-03-04 12:46 pm UTC (link)
Чаму адстаўны жаўнер захацеў бегчы ў Сан-Францыска?

(Reply to this)


Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…