| Антон Францішак Брыль ( @ 2009-03-19 22:35:00 |
Вожыкі духоўныя
...І гэтак, Самім Богам натхнёны, ён узыходзіць да таго разнастайнага веданьня аб Ім, і адгэтуль яго ўмацоваюць таямніцы вышэйшыя і шчэ болей сьвятыя, у згодзе з такімі словамі прарока: "Высокія пагоркі - прытулак аленям, і скалы - вожыкам"*, якія мы па праве можам ужыць у дадзеным намі сэнсе, бо хто праводзіць жыцьцё ў прастаце й нявіннасьці, ад таго нікому няма шкоды ці крыўды, але, не шукаючы зьмены свайму простаму стану, ён імкнецца ня даць ворагам сябе сапсаваць, і робіцца свайго кшталту духоўным вожыкам, ўсячасна захінутым шчытом скалы Эвангельля ... Пра такіх духоўных вожыкаў чытаем у Прыпавесьцях: "А вожыкі - кволы народ, што ўчыніў сабе домам скалы". Сапраўды, хто кволей за хрысьціяніна, што слабей за манаха, якому ня толькі не дазволена помсьціць ніякім чынам за нанесеныя крыўды, але нават нельга даць і лёгкаму й маўкліваму раздражненьню ўзьняцца ўнутры?
Сьв.** Ян Касіян (каля 360 - 435)
* Як і ў большасьці падобных выпадкаў, пераклады Бібліі дужа розьняцца ў ідэнтыфікацыі жывёлак у гэтых урыўках; расейскі сінадальны, напрыклад, адносіць першы да зайцаў, а другі - да горных мышкаў.
** Згодна каталіцкай энцыклапедыі Ян Касіян, хаця ніколі ня быў фармальна кананізаваны (а некаторыя яго погляды пасьля яго сьмерці былі аб'яўленыя памылковымі), уважаўся за сьвятога, паводле зьвестак, Рыгорам Вялікім і Урбанам V (1362-1370), а таксама ўшаноўваўся ў Марсэлі, горадзе сваёй сьмерці.