Антон Францішак Брыль ([info]ilnur) wrote,
@ 2009-05-20 13:24:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:Быстрыца

Канонікі ў Быстрыцы
Наколькі я назіраю па беларускамоўным інтэрнэце, калі размова заходзіць пра Быстрыцу, - тую, што над Вяльлей, пры самай літоўскай мяжы, - то гавораць, што Ягайла заснаваў там у 1390 г. аўгустынскі кляштар. Гэта і сапраўды так, але дзіўна, што за гэтым ніколі ня йдзе ўдакладненьне (я, прынамсі, ня бачыў). Аўгустынцы між тым - гэта не адзін закон, а некалькі, нават досыць шмат. Аб'ядноўвае іх, як і ў выпадку разнастайных бенедыктынцаў, выкарыстаньне агульнага манаскага правіла.

Дык вось, у Быстрыцы напрыканцы 14 ст. замацаваліся Канонікі Рэгулярныя ад Пакуты сьв. Мучанікаў, Canonici regulares de poenitentia beatorum martyrum, якія ў Польшчы завуцца шчэ "Маркі", "Markowie" - па імені найбуйнейшага зь іхных польскіх кляштароў. Яны ж, здаецца, у пазьнейшы час мелі кляштары шчэ ў Міхалішках ды Мёрах.

Ордэн у пэўнай ступені загадкавы - ніхто дакладна ня ведае, скуль ён узяўся. Першы дакумент, які згадвае Братоў ад Пакуты, дадзены ў 1256 ад папы Аляксандра III і гаворыць пра ўжо існуючую арганізацыю. Такі вось ордэн - існаваў, і ўсё тут.




(Read 2 comments) - (Post a new comment)


[info]michaliszki.blogspot.com
2009-06-08 02:43 pm UTC (link)
Посмотри http://michaliszki.blogspot.com/2009/06/micha-giedroyc.html , может что то и прояснится.

(Reply to this) (Thread)


[info]ilnur
2009-06-08 03:07 pm UTC (link)
Па спасылцы ў якасці года зацверджання даецца ўсё той жа 1256. Брузьдзіньскі (дакладней, вось гэты http://www.swietymarek.pl/?page_id=47 тэкст са спасылкаю на Брузьдзіньскага) як быццам падае, што дакумент папы Аляксандра ад гэтага году гаворыць пра ўжо існуючую арганізацыю з трыма кляштарамі, у тым ліку ў Рыме.

(Reply to this) (Parent)


(Read 2 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…