Антон Францішак Брыль ([info]ilnur) wrote,
@ 2009-07-08 18:15:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:урсін

Урсін
Яшчэ крышку пра герб Урсін у Літоўскай Хроніцы. Звярнуў увагу, чытаючы летапісы, што не даваўся гэты бедны герб перапішчыкам, хоць ты плач. У стандартным тэксце ЛХ 2й і 3й рэдакцый ён фігуруе двойчы - спачатку ўзгадваецца сярод гербаў спадарожнікаў Палемона, а пазней гаворыцца, што гэтага гербу быў Ейкш, заснавальнік-эпанім Эйшышкаў. Дык вось, у рукапісах гэта выглядае так:

Румянцаўскі: "з Русин", "со Урсинов"
Яўрэінаўскі: "з Урусин", "c Ибрьсинов" (гэта, праўда, спісак канца 17га, там усё панаглючана)
Рачынскага: "з Руси", "з Уръсинов"
Красінскага: "Ургы", "со Врсином"

Хроніка Літоўская і Жамойцкая не мае, здаецца, урыўка пра Ейкша, а ва ўрыўку пра пабег з Рыму блытаецца ў беднай назве цалкам, прыняўшы яе за яшчэ адно імя (і даючы ў выніку не "четыри", а тры гербы): "четыри домы найвышшии: перший з гербу Катовруса Доспронгус, другий з гербу Колюмнов Просперце Спримнус, Корсинус и Улиянус, и Гектор з гербу Рожей."

Польская версія (Aльшэўскі) прапускае яго разам з Ружай ў першым выпадку: "czteri rodzaie navisse, imieniem s Kitaurus, s Kolumnus", а ў другім дае языказломнае "z Arsusinow".

Быхаўца беспамылкова дае (z herbu) Urseynow, (so) Ursinow, але нельга быць пэўным, думаю, што Нарбут не скарэктаваў магчымыя апіскі па Стрыйкоўскім, які заве гэты герб Урсінам нязменна.

У выніку, прачытанне "Урсін", несумненна, перамагае, але не бяз цяжкасцяў. Астатнія гербы такіх пакутаў у перапішчыкаў не выклікалі. Якая адсюль выснова? Значная частка перапішчыкаў паводзілася так, як быццам бачыла менавіта гэтую з чатырох назваў у першы раз (ну, ці прынамсі ніяк не чакала пабачыць у гэтым месцы). А адсюль якая выснова? А халера яго ведае.




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…