?

Log in

Маё месца [entries|archive|friends|userinfo]
Антон Францішак Брыль

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Двор [Nov. 14th, 2012|08:15 pm]
Антон Францішак Брыль
[Tags|, ]

І зноў на маім утульным бложку прыемныя хлопцы са світы Гедруса. Каб былі. Песенька, панства.

Двор

На гары, на гары ды найвыдатны двор –
  А верас ведае, дзе мой сон –
У двары харомы ды на княскі ўзор –
  А валошка знае, нашто мне ён.
Анягож, на гары ды найвысокі дом
Абыходзь, мой коню, гару кругом –
  А верас ведае, дзе мой сон,
  А валошка знае, нашто мне ён.

Read more...Collapse )
link6 comments|post comment

The Palace [Oct. 29th, 2012|10:52 pm]
Антон Францішак Брыль
Нешта я даўно не посціў Кіплінга (не, не пераклад - я не ўмею яго перакладаць; проста ангельскі тэкст).

The Palace
by Rudyard Kipling

When I was a King and a Mason-a master proven and skilled-
I cleared me ground for a Palace such as a King should build.
I decreed and cut down to my levels, and presently, under the silt,
I came on the wreck of a Palace such as a King had built.

There was no worth in the fashion-there was no wit in the plan-
Hither and thither, aimless, the ruined footings ran-
Masonry, brute, mishandled; but carven on every stone:
"After me cometh a Builder. Tell him I, too, have known."

Read more...Collapse )
linkpost comment

Перакладчыкам пра рымлянаў [Oct. 15th, 2012|04:10 pm]
Антон Францішак Брыль
[Tags|]

На пытанне пра рымлянаў некалькі адказаў было ў той бок, што не хапае ведання мовы. Паспрабую зараз расказаць, чаму, на мой погляд, гэта насамрэч не вельмі істотна.

Тэзіс: для таго, каб пачаць перакладаць, без стратаў для якасці, антычных лацінскіх аўтараў, патрэбнае базавае (сапраўды вельмі базавае) веданне лацінскай мовы, шмат стараннасці і шмат добрасумленнасці (веданне мовы, між іншым, паціху расце па ходзе справы, сведчу па ўласным досведзе). Зараз паспрабую патлумачыць, што я маю на ўвазе.
абгрунтаваннеCollapse )
link2 comments|post comment

Пераклад лацінскай паэзіі [Oct. 14th, 2012|06:54 pm]
Антон Францішак Брыль
Маленькае апытанне, звернутае да тых, хто піша па-беларуску ці перакладае на беларускую вершы. У якіх вы адносінах з лацінскай паэзіяй і, так бы мовіць, працэсам яе перакладу? Варыянты кшталту

- Чытаю, перакладаю
- Чытаю, перакладаў бы, калі б (нейкія ўмовы, напрыклад адносна ведання мовы)
- Падабаецца, але вось менавіта перакладаць не цягне (калі ёсць тлумачэнні чаму - то таксама раскажыце)
- Калі трапляецца, чытаю, але спецыяльна не цікаўлюся
- Увогуле не цікаўлюся
- Ненавіджу і імкнуся знішчыць

Ну і любые градацыі паміж, з любымі ўдакладненнямі. Цікава.

Вас тут шмат, я ведаю :)
link14 comments|post comment

Пра старажытнарымскую камедыю [Sep. 10th, 2012|04:38 pm]
Антон Францішак Брыль
Ці ведаеце вы, што...
калі сёння хрэстаматыйны супавы набор лацінскай камедыі па-ранейшаму складаецца з Тэрэнцыя і Плаўта, то ў хуткім часе яны могуць знайсці трэцяга. Адзін з папірусаў Геркуланума год з дваццаць таму ідэнтыфікавалі як кавалак камедыі Цэцылія Стацыя "Obolostates". З таго часу папірус фатаграфавалі ў разнастайных дыяпазонах, і разглядалі так і гэтак, вырываючы з кіпцяў энтрапіі літару за літараю і слова за словам. Займаецца гэтым рукапісам перадусім стары й мудры нарвежац Кнут Клеве. Ужо даўно ясна, што камедыя там не цалкам, аднак размова ідзе пра кавалак прыблізна ў паўтысячу радкоў (сапсаваных і пакоцаных) - ледзь не удвая болей, чым усе раней вядомыя фрагменты з усіх твораў Цэцылія разам узятыя (Клеве апублікаваў папярэднія вынікі ў 1996). Так што хаця твор і не цэлы, але сярод фрагментарных паэтаў Цэцылій цяпер будзе вылучацца, так бы мовіць, таўшчынёю: настолькі вялікі кавалак з аднаго твора - гэта вам не выпадковыя цытаты ў граматыкаў. Што да значнасці аўтара, то яна вядомая даўно: Цэцылія рымскія крытыкі цанілі нароўні з Тэрэнцыям, а некаторыя і вышэй. Так што калі з'явіцца нарэшце крытычнае выданне - над ім працуюць - і тэкст, нягледзячы на лакуны, акажацца больш-менш чытэльным як цэлае, то будучым філолагам, досыць імаверна, давядзецца чытаць на аднога аўтара больш. Хехе.
linkpost comment

1432 [Aug. 31st, 2012|11:58 am]
Антон Францішак Брыль
А ўсім цікаўным да месца і да перыяду нагадваю, што сёння не тое каб вельмі круглая, але круглаватая такая дата.

580 год таму, 31 жніўня 1432 г. вялікі князь літоўскі Швітрыгайла быў у сваім двары Ашмяне - спыніўся на шляху. Там яго чакаў сюрпрызік - да яго нечакана завітаў Жыгімонт Кейстутавіч, які лічыў, што вялікі князь літоўскі - гэта, наадварот, ён. Каб не сведчыць галаслоўна, ён узяў з сабой шмат людзей, якія таксама так лічылі - Сямёна Гальшанскага, Пятраша Мантыгірдавіча ды іншых, а яны, гледзячы па ўсім, узялі з сабою розныя жалезныя рэчы. Аргументы былі амаль дастатковымі - Швітрыгайла здолеў уцячы да Полацка з малым атрадам. Праз некалькі месяцаў будзе другая сустрэча на тым жа месцы і з тым жа болей-меней вынікам, аднак нашмат большага маштабу - бітва пры Ашмяне.
link4 comments|post comment

Тэлеген [Aug. 13th, 2012|11:31 am]
Антон Францішак Брыль
Вось сапраўды, таксама парэкламую калегаў. У новым ПрайдзіСвеце казкі Тэлегена. Па-першае, гэта казкі Тэлегена. Па-другое, іх перакладалі kastani i lady_z_shalomam. Па-трэцяе, там адмыслова зробленыя Святланай Паўлавай новыя ілюстрацыі, і сярод іх Афігенны Вожык.
linkpost comment

ПрайдзіСвет 10 [Aug. 8th, 2012|12:52 pm]
Антон Францішак Брыль
А вось ужо выйшаў дзясяты нумар ПрайдзіСвета, з чым шаноўную рэдакцыю, безумоўна, віншую.

Тэма нумару аказалася не мая, таму ад мяне там толькі падборка мэнскіх казак, перакладзеная ў гады няўпомныя. Зараз бы, напэўна, рабіў інакш, але зараз і без таго ёсць што рабіць :)

http://prajdzisvet.org/kit/113-srebny-kielikh.html
linkpost comment

Yorkshire Day [Aug. 1st, 2012|02:30 pm]
Антон Францішак Брыль
Між іншым, нагадваю ўсім цікаўным, што сёння Дзень Йоркшыра. A big holiday, by Bird and Book!
linkpost comment

Гусоўскі [Jul. 21st, 2012|10:27 pm]
Антон Францішак Брыль
Не ведаю, я гэта празяваў, ці праўда нядаўна з'явілася, але ў кожным разе ў польскіх электронных бібліятэках можна цяпер паглядзець на першае выданне не толькі Carmen de statura, feritate ac venatione Bisontis (яно ўжо даўно вісіць), але і Nova Et Miranda De Turcis Victoria.
linkpost comment

navigation
[ viewing | 10 entries back ]
[ go | earlier/later ]