Home
Маё месца [entries|archive|friends|userinfo]
Антон Францішак Брыль

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Яшчэ адзін Кітаўрус [Aug. 23rd, 2009|04:06 pm]
[Tags|]

Адпачываючы ад сур'ёзнага такога прабегу на ровары пад ласкавым ірландскім дажджом, выдраў са сканаў "Архіва Сангушкаў" і закінуў на вікі-команз прамалёўку пячаткі Сямёна Юр'евіча Гальшанскага з 1503. Каму трэба - вось:

http://commons.wikimedia.org/wiki/File:SJuHolszanskiSeal.png
link2 comments|post comment

Наўгародскія пячаткі [Jul. 9th, 2009|03:01 pm]
[Tags|]

У сувязі з нядаўнім постынгам пра незразумела-што на пячатцы Сямёна Лютага трэба яшчэ вось што занатаваць. Аляксандр наш Лакіер піша ў "Рускай геральдыцы".

    Из двух печатей новгородских, которые сохранились на договорных грамотах 1426 и 1461 гг. Новгорода с великим князем Тверским Борисом Александровичем, изображены: на одной геральдическое животное с лошадиною головою, а задом и ногами львиными, бегущее влево с поднятым хвостом, между головою и шеей видна веревка в виде узды, а на обороте надпись: печать Новгорочкая (табл. XII, рис. 8), а на другой какое-то животное вроде тигра, пантеры или, может быть, мифическое, над ним две звездочки, и на обороте печати надпись: печать Великого Нова-города (табл. XII, рис. 9).


Табліца XII - вось яна, можна паглядзець на гэтых самых жывёл і пераканацца, што пра "может быть, мифическое" - гэта Лакіер не жартуе.

Гэта кажа нам, падаецца, што вытворчасць немаведамай ё геральдычных хімерных істотаў (гэта ўсё, здаецца, мяркуюцца быць выявы "люта звера"?) месцамі мела ў той час прамысловыя маштабы, і наш недакітаўрус Лютага мог ня мець увогуле ніякай крыніцы. Проста задызайнілі чарговую звяругу князю на радасць, ды і ўсё.

Згадаем у дадатак, што гэты звер бегае на пячатцы Лютага ўжо пасля таго, як ён пасядзеў намеснікам дзе? Ага, там. UPD: падобна, бегаў і раней.

Але гэта так, досыць павярхоўна.
linkpost comment

Крыніцазнаўства [Jun. 9th, 2009|04:06 pm]
[Tags|]

Не, ну проста не магу не падзяліцца шчасцем.

1.Адкрываем артыкул пра польскія гербы ў рускай вікіпедыі.
2. Знаходзім Гіпацэнтаўр
3. Радуемся!!!

І галоўнае, нават на адсутнасць крыніц не паскардзішся. Ёсць жа крыніцы, thousands of them.
link14 comments|post comment

Hipocentaur albo Kitaurus [Jun. 2nd, 2009|04:26 pm]
[Tags|]

Piekosiński Franciszek. Heraldyka polska wieków średnich. Akademia Umiejętności, Kraków, 1889
s. 226-227

207. Hipocentaur albo Kitaurus.

Pieczęć kniazia Siemiona Iwanowicza z r. 1433* wyobraża hipocentaura w ten sposób, iż jest to połukozioł-połuczłowiek, a mianowicie tylnia część i cztery nogi kozła, a przód człowieka z płaską czapką na głowie i dwoma rękami na piersiach założonemi (Fig. 381).

Klejnotu nie ma.

Hipocentaur albo Kitaurus
Fig. 381

Ale herbarz arsenalski podając na karcie 95 stronicy odwrotnej herb Pawła Algimunta księcia holszańskiego, biskupa wileńskiego, rysuje w pierwszem polu tarczy czteropolowej hipocentaura w odmienny sposób. Ma to być mianowicie połukoń i połuczłowiek, ale ogon konia przedstawia węża o smoczym łbie, zwróconego paszczą ku połuczłowiekowi. Połuczłowiek zaś odwrócony ko temu gadowi strzela doń z napiętego łuku. W ten sam sposób jest ten herb przedstawiony także na pieczęci kniazia Siemiona Juriewicza z r. 1503**.

*) Muzeum XX. Czartoryskich w Krakowie.
**) Archiwum sławuckie I str. 150 i tab. III.
link9 comments|post comment

Цітоў і Мядзьведзь [Jun. 19th, 2008|12:40 pm]
[Tags|, , , , ]

Натрапіў тут выпадкам на адносна нядаўняе інтэрв'ю Анатоля Цітова, аўтара "Геральдыкі Беларусі", Свабодзе. I вось чытаю:

Адпаведна зь летапіснымі дадзенымі, першымі гербамі, зафіксаванымі на беларускіх землях, былі “Ружа”, “Калюмны”, “Пагоня” і “Кентаўр”. І яшчэ такі герб, як “Мядзьведзь”. Праўда, наконт апошняга ёсьць сумненьні. Магчыма, літоўскія ідэолягі пазьней прыпісалі яго да беларускіх летапісаў. Але гербам Жмудзі (сучаснай Літвы) быў “Мядзьведзь”. А калі Жмудзь трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, на шыю гэтага “Мядзьведзя” згодна з паданьнямі быў надзеты ашыйнік”.

Ну халера ўжо зь ім, з атаясьненьнем сучаснай Літвы і Жмудзі. Спрачацца з гэтым у гэтым постынгу ня буду, бо постынг не пра тое. І нават не пра Пагоню.

Астатнія чатыры гербы бяруцца, наколькі я разумею, з каля-Палямонаўскіх тэкстаў - гербы чатырох галоўных родаў рымскае шляхты. У хроніцы Быхаўца яны зручна сабраныя ў радочак, а сустракаюцца шмат яшчэ дзе, хаця й з варыяцыямі напісаньня, даволі моцнымі - але я знову не пра тое. І нават не пра тое, наколькі гэта ўсё (не)сур'ёзныя крыніцы па даўніх часох. Дык вось, у хроніцы Быхаўца:

z herbu Kitowrasowa Dowsprunkow, herbu z Kolumnow Preszpor Cezarinus, a z herbu Urseynow Julianus, a z herbu Roży Toroho.

Kitowras - ясна, Гіпацэнтаўр (Кентаўр), герб Гальшанскіх, што зараз у гербах Гальшанаў ды Старых Дарогаў.
Kolumny - яны, родныя, і ёсьць.
Roży - трэба думаць, Порай (Poraj, Rosa, Róża, etc).

А далей застаецца Urseyn (хр. Быхаўца) aka Урсин (Румянцаўскі летапіса) aka... як яго толькі ня перапісвалі, той жа Румянцаўскі падае ў іншым месцы Русин.

Дык вось, самая простая думка - што размова пра герб Урсын, ён жа Равіч, ён жа, напраўду, і Мядзьведа.

І вось тут, нарэшце, пытаньне. Якое дачыненьне герб Мядзьведа-Равіч-Урсын (а ў тэкстах менавіта вытворныя ад назвы "Урсын", а не проста "мядзьведзь", тобок калі мядзьведзь - то, пэўна, гэты)... дык вось, якое дачыненьне мае гэты лятарынскі герб да мядзьведзя з жамойцкага гербу?! Нават на адмене бяз вершніцы, якую носіць Равіч велькапольскі - ну непадобны ж зусім...

Карацей, калі я слушна зразумеў, пра што размова - адкуль Цітоў прыдбаў меркаваньне, што Урсін летапісаў тоесны жамойцкаму мядзьведзю (і, калі так, на якіх дадатковых крыніцах яно грунтуецца)?
link19 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]

Advertisement