Home
Маё месца [entries|archive|friends|userinfo]
Антон Францішак Брыль

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Цітоў і Мядзьведзь [Jun. 19th, 2008|12:40 pm]
[Tags|, , , , ]

Натрапіў тут выпадкам на адносна нядаўняе інтэрв'ю Анатоля Цітова, аўтара "Геральдыкі Беларусі", Свабодзе. I вось чытаю:

Адпаведна зь летапіснымі дадзенымі, першымі гербамі, зафіксаванымі на беларускіх землях, былі “Ружа”, “Калюмны”, “Пагоня” і “Кентаўр”. І яшчэ такі герб, як “Мядзьведзь”. Праўда, наконт апошняга ёсьць сумненьні. Магчыма, літоўскія ідэолягі пазьней прыпісалі яго да беларускіх летапісаў. Але гербам Жмудзі (сучаснай Літвы) быў “Мядзьведзь”. А калі Жмудзь трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, на шыю гэтага “Мядзьведзя” згодна з паданьнямі быў надзеты ашыйнік”.

Ну халера ўжо зь ім, з атаясьненьнем сучаснай Літвы і Жмудзі. Спрачацца з гэтым у гэтым постынгу ня буду, бо постынг не пра тое. І нават не пра Пагоню.

Астатнія чатыры гербы бяруцца, наколькі я разумею, з каля-Палямонаўскіх тэкстаў - гербы чатырох галоўных родаў рымскае шляхты. У хроніцы Быхаўца яны зручна сабраныя ў радочак, а сустракаюцца шмат яшчэ дзе, хаця й з варыяцыямі напісаньня, даволі моцнымі - але я знову не пра тое. І нават не пра тое, наколькі гэта ўсё (не)сур'ёзныя крыніцы па даўніх часох. Дык вось, у хроніцы Быхаўца:

z herbu Kitowrasowa Dowsprunkow, herbu z Kolumnow Preszpor Cezarinus, a z herbu Urseynow Julianus, a z herbu Roży Toroho.

Kitowras - ясна, Гіпацэнтаўр (Кентаўр), герб Гальшанскіх, што зараз у гербах Гальшанаў ды Старых Дарогаў.
Kolumny - яны, родныя, і ёсьць.
Roży - трэба думаць, Порай (Poraj, Rosa, Róża, etc).

А далей застаецца Urseyn (хр. Быхаўца) aka Урсин (Румянцаўскі летапіса) aka... як яго толькі ня перапісвалі, той жа Румянцаўскі падае ў іншым месцы Русин.

Дык вось, самая простая думка - што размова пра герб Урсын, ён жа Равіч, ён жа, напраўду, і Мядзьведа.

І вось тут, нарэшце, пытаньне. Якое дачыненьне герб Мядзьведа-Равіч-Урсын (а ў тэкстах менавіта вытворныя ад назвы "Урсын", а не проста "мядзьведзь", тобок калі мядзьведзь - то, пэўна, гэты)... дык вось, якое дачыненьне мае гэты лятарынскі герб да мядзьведзя з жамойцкага гербу?! Нават на адмене бяз вершніцы, якую носіць Равіч велькапольскі - ну непадобны ж зусім...

Карацей, калі я слушна зразумеў, пра што размова - адкуль Цітоў прыдбаў меркаваньне, што Урсін летапісаў тоесны жамойцкаму мядзьведзю (і, калі так, на якіх дадатковых крыніцах яно грунтуецца)?
link19 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]

Advertisement