| Бэўвульф 15/44 complete |
[Mar. 17th, 2010|12:53 am] |
XIIII. Прамовіў Хродгар, на ганку харому, На ступенях стаўшы пад пекным дахам, Падняўшы вочы да лапы ворага: «Слава й падзяка Ўсеўладнаму Богу За відовішча гэтае! ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф 14/44 complete |
[Mar. 3rd, 2010|12:48 am] |
XIII.
Ад самага рана збіраліся людзі Да багатых палатаў, гэтак чуў я; Здалёку і зблізу ішлі дружыннікі, Добрыя віцязі, дзівіліся дужа Слядам беззаконнага. Скон ягоны Не здаваўся нікому вартым жалобы. ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф 13/44 complete |
[Jan. 31st, 2010|08:44 pm] |
XII.
Не меў намеру з мірам забойцу Адпускаць на волю ратоўца воінаў, Нікому карысці не бачыў ратнік У жыцці беззаконнага. ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф 12/44 complete |
[Dec. 24th, 2009|04:11 pm] |
Вам няма чаго чытаць маленькім-маленькім дзеткам у калядны вечар? А вось.
XI.
Ад пустак бязлюдных паўз імглістыя стромы Падбіраўся Грэндэль, адрынуты Богам, Да княскага дому. Жадаў беззаконны Пасілку звыклага выкрасці ў данаў. Набліжаўся нелюдзь пад небам пахмурным, І вось ужо бачны быў яму воддаль Дах зіхоткі. ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф 11/44 complete |
[Sep. 24th, 2009|12:57 am] |
X.
Выйшаў Хродгар з героямі дацкімі Прэч з харому, абаронца Ск'ільдынгаў. Палег шматхвальны спачываць да світання Ў абдыме жончыным. У доме ж выдатным Паставіў дастойны – так расказвалі – Дазор надзейны. ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф 10/44 complete |
[Jul. 19th, 2009|12:34 am] |
Калі чытачы паспелі забыцца - герой расказвае данам, як біўся з марскімі пачварамі.
VIIII. Яшчэ неаднойчы панову кідаліся Ў бітву пачвары. Я ж частаваў іх Немалою мераю мечам выдатным. Не такіх патраваў мярзотныя прагнулі, Мною на хвалях баляваць хацелі, Ў бяседзе падводнай пасесці радасна. Заместа ж гэтага на досвітку гадаў Папрыбіла мора, сталлю пазможаных, Да берагу дальняга, – бедаў адгэтуль Не чынілі паганыя вандроўнікам годным На шляхох карабельных. З усходу свяцільня Паднялася Божая, бура суціхла, І я здалёку ясна пабачыў Берагі скалістыя. Часта літуе Лёс незрачоных, былі б адважнымі. ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф 9/44 complete |
[May. 17th, 2009|05:22 pm] |
VIII.
Унферт* слова злое прамовіў, – У застольлі сядзеў ён ля стоп дзяржаўцы; Была не па сэрцы сыну Эклафа Слава госьцева, годнага ўдача; Нікому звадны не жадаў дазволіць Подзьвігамі лепшымі хваліцца між людам, Гонарам большым за ягоны ўласны: – «Ці ня той ты Бэўвульф, які спаборнічаў На моры шырокім з дабраслаўным Брэкам**? ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф і сьмерць аўтара |
[Apr. 27th, 2009|07:43 pm] |
Выкладчыкам літаратуры на заметку :)
На прыкладзе "Бэўвульфа" можна выдатна расказваць пра сьмерць аўтара. Справа ня ў тым толькі, што аўтар гэтай паэмы такі памёр, ды яшчэ сама меней каля тысячы год таму. Справа ў тым, што надзвычай няясна калі менавіта ён памёр і, так бы мовіць, чым жыў да гэтага. А значыцца - у якой ступені спадчыну старагерманскай традыцыі ён бачыць праз прызму хрысьціянскага пераасэнсаваньня, якое прывяло да значных (і фіксуемых па крыніцах) зрухаў у каннатацыях асобных слоў і паняткаў. Што ў выніку? У выніку мы, ні многа ні мала, ня можам упэўнена сказаць, як аўтар ацэньвае ўчынкі свайго пратаганіста і што ён хацеў сказаць апошнімі словамі паэмы - урачыста ўхваліць геацкага героя за годнае воіна жыцьцё ці сурова асудзіць за празьмернае славалюбства. |
|
|
| Бэўвульф: ізноў фанэтыка |
[Mar. 15th, 2009|11:38 pm] |
Аднойчы цягам працы над перакладам я ўжо залазіў у пытаньні фанэтыкі. У той раз усё скончылася радыкальна - зьмены крануліся ажно імені пратаганіста. Зараз пытаньне не такой таўшчыні, але таксама досыць істотнае.
Размова пра перадачу спалучэньня sc перад i і e. Варыянт ск' (Ск'ільд і г.д.) я абраў зыходзячы з версіі аб тым, што паэма складзеная ў VIII ст. - менавіта на той час гэта мусіць гучаць досыць падобна.
Першы раз я засумняваўся ў гэтым выбары, калі начытаўся вельмішаноўнага праф. Майкла Драўта пра датыроўку паэмы. У тым сэнсе, што вакол датыроўкі, як аказалася, нашмат болей спрэчак, чым я раней думаў, і ў гэтым сэнсе лепшым выбарам падаецца ш, напісаньне паводле позьняга стараангельскага вымаўленьня. Так гаворылі ў часы стварэньня адзінага вядомага рукапісу Бэўвульфа, але важна нават ня гэта, а тое, што менавіта такое позьняе вымаўленьне - канвенцыйная норма пры вывучэньні стараангельскай. "Стараангельскую наогул", без дакладнай прывязкі да даты, прынята чытаць менавіта так.
Цяпер мне трапіўся яшчэ адзін факцік, і калі я яго слушна зразумеў, то ён шчэ болей мяне схіляе ў бок названага варыянту. А менавіта, што пераход iu > eo адбыўся толькі ў IX ст. Гэта значыць, што калі мы зыходзім з формаў першай часткі манускрыпту - Beowulf, Heorot, etc. - мы ўжо непазьбежна маем справу з фанэтыкай часоў пазьнейшых за VIII ст., незалежна ад таго, калі зьявіўся першапачатковы тэкст паэмы. А ў гэтым разе выкарыстаньне для іншых гукаў і спалучэньняў рэканструяванага вымаўленьня ранейшых часоў вядзе адно толькі да "фаналагічнай эклектыкі".
Калі хто з высакароднага панства мае нешта патлумачыць на гэты конт, буду ўдзячны. |
|
|
| Бэўвульф 8/44 complete |
[Mar. 15th, 2009|03:42 pm] |
Глава была кароткая і праляцела хутка :)
VII.
Адказваў Хродгар, абаронца люду*: «Справу дастойную, дружа мой Бэўвульфе, Нас ратуючы ты ўчыняеш! Зваду калісьці распаліў твой бацька, ( Read more... ) |
|
|
| Бэўвульф 6/44 complete |
[Jul. 31st, 2008|11:17 pm] |
V.
Брукаваным шляхам ішлі падарожнікі Разам наперад. Дасьпехі зьзялі, Кольцы зіхоткія, пазлучаны хораша Майстрамі ўмелымі. Сьпявалі мечнікі, У грозным убраньні да брамы рушачы. Зьнялі героі шчыты шырокія, Моцна зладжаныя, склалі да лавы, Пры сьцяне пакінулі. Зьвінелі кальчугі, Адзеньне бітваў; дзіды стаялі, Мараходаў зброя, сабраныя разам, Гай срэбнаверхі. Ня ведаў нястачы Атрад у рыштунку. Ратнік ля брамы ( працягнуў слаўную стараангельскую традыцыю зашмат размаўляць ) |
|
|
| Бэўвульф 5/44 complete |
[May. 24th, 2008|11:42 pm] |
Пасьля доўгага перапынку на дысертацыю, зноўку прымаюся за сваё.
IIII.
Адказваў ратніку з атраду старэйшы, Расчыніў ён, скоры, ( скарбніцу словаў ) |
|
|
| Датыроўка Бэўвульфа |
[Oct. 24th, 2007|04:06 pm] |
На блогу Майкла Драўта зьявіўся цудоўны артыкул "Датыроўка Бэўвульфа" (па-ангельску) у чатырох частках:
Каму неабыякавая гэта тэма - чытайце, сапраўды цікава і добра напісана. |
|
|
| Бэўвульф 4/44 complete |
[Oct. 23rd, 2007|10:53 am] |
III.
Ад напасьці гэтае спадчыньнік Хэальфдэнэ Сродку ня ведаў, ня мог адвесьці Злую нядолю, доўгіх нягодаў, Няшчасьцяў пазбыцца, збавіць падданых Ад бедаў жахлівых, ад набегаў пачвары. І вось, дачуўся ( Ну вось, не прайшло і трынаццаці год, як на сцэне зьяўляецца пратаганіст. Па імені яго, праўда, пакуль не называюць. ) |
|
|
| Benjamin Bagby |
[Oct. 15th, 2007|11:35 pm] |
Бэнджамэн Бэгбі чытае Бэўвульфа ў арыгінале. Цікава. Эмацыянальненька так.
|
|
|
| Бэавульф vs. Бэўвульф |
[Sep. 30th, 2007|11:30 pm] |
Дарэчы, пра Бэавульфа. Непасрэдна пра яго самога, дакладней, пра ягонае імя. Самая лінейная перадача гэтага імені - тая, якую я і выкарыстаў: «Beowulf > Бэовульф > Бэавульф». Але! Нягледзячы на звыклае нам (і сучасным ангельцам) трохскладовае гучаньне, eo насамрэч - гэта дыфтонг. Ангельская вікі так адразу і папярэджвае чытачоў адпаведнага артыкулу:
The most common English pronunciation is IPA: [ˈbeɪəwʊlf], but the "ēo" in Bēowulf is a diphthong, therefore a more authentic pronunciation is as two syllables with the stress on the first syllable (IPA: [ˈbeːo̯.wuɫf]).
Больш таго, у Introduction to Old English by Peter S. Baker (Oxford: Blackwell, 2003) чытаем:
| eo | represents [eo] or [eʊ], a diphthong that started with [e] and glided to a rounded sound, [o] or [ʊ]. Examples: ċeorl 'freeman' (Modern English churl), dēop 'deep'. |
Атрымоўваецца па ўсіх прыкметах, што перадача eo праз эў ня проста лепшая, чым праз эа – яна ўвогуле амаль бездакорная.
Імёны да таго ж робяцца, як па мне, нашмат лягчэйшымі для чытаньня (Бэўвульф, Хэўрагар – не забываемся, што націскі на першы склад).
Можа, так і варта перакладаць? Традыцыі перадачы стараангельскіх імёнаў па-беларуску яшчэ па сутнасьці няма, чаму б не зрабіць яе як найбольш адэкватнай?
UPD: Хаця варыянт [eʊ] не дакладны, а толькі верагодны, нельга не адзначыць, што і [eo] перадаецца праз эў дакладней, чым праз эа.
Увогуле, падаецца, што варта такі вызначыцца на карысьць Бэўвульфа, Хэўрата, Хэўрагара, Эўрманрыка і г.д. |
|
|
| Размоўка: Уплыў стараангельскай паэзіі на творчасьць Толкіна |
[Sep. 13th, 2007|07:40 pm] |
А тэмаю сёньняшняй хуценькай размовачкі вакол Бэавульфа будзе Толкін. Прычым ня тое, што ён зрабіў для дасьледваньня Бэавульфа - хаця гэта таксама цікава, - а тое, як гэты і іншыя творы стараангельскай паэзіі паўплывалі на ўласную творчасьць прафесара Толкіна. А каб атрымалася сапраўды хуценька, надамо постынгу форму бессыстэмнага канспекту. ( Read more... ) |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|