Home
Маё месца [entries|archive|friends|userinfo]
Антон Францішак Брыль

[ website | My Website ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Бэўвульф 11/44 complete [Sep. 24th, 2009|12:57 am]
[Tags|, , ]

X.

Выйшаў Хродгар     з героямі дацкімі
Прэч з харому,     абаронца Ск'ільдынгаў.
Палег шматхвальны     спачываць да світання
Ў абдыме жончыным.     У доме ж выдатным
Паставіў дастойны –     так расказвалі –
Дазор надзейны.     Read more... )
link8 comments|post comment

To be or not to be [Sep. 4th, 2009|05:57 pm]
[Tags|, , ]

Магчыма, адзін з самых стандартна-заманлівых для перакладчыка кавалкаў ангельскай літаратуры; цэнтральны маналог Гамлета. На жаль, так і не чытаў, што на гэты конт рабілі ў існуючых беларускіх перакладах (кніжкі шукаў, але не знайшоў). А сам маю на гэты конт такое меркаванне. Гамлет - інтэлектуальны рэфлесуючы эмагот, і вось ён нам кажа:

То быць - альбо не быць? Пытанне ў гэтым.
Што годна сапраўды: прымаць маўкліва
Ад лёсу звар'яцелага напады,
Ці стаўшы збройна супраць мора бедаў,
Тым самым іх пазбыцца? Ўмерці - то бок
Заснуць; і толькі. Гэты сон, між тым,
Кладзе канец і болям, і бязладдзям,
Што плоці прыналежаць. Успаўненне
Ўсяго, зайздросны шлях. Памерці. Спаць.
Спаць. Мо і сніць аб нечым... Вось дзе пастка;
Што прыдзе там да нас, у сне смяротным,
Калі з душы атрусім тло жыцця?
Таму й марудзім. Вось яна, прычына
Цягнуць і доўжыць гэтую бяду.
Read more... )
link14 comments|post comment

Бэўвульф 10/44 complete [Jul. 19th, 2009|12:34 am]
[Tags|, , ]

Калі чытачы паспелі забыцца - герой расказвае данам, як біўся з марскімі пачварамі.

VIIII.
Яшчэ неаднойчы     панову кідаліся
Ў бітву пачвары.     Я ж частаваў іх
Немалою мераю     мечам выдатным.
Не такіх патраваў     мярзотныя прагнулі,
Мною на хвалях     баляваць хацелі,
Ў бяседзе падводнай     пасесці радасна.
Заместа ж гэтага     на досвітку гадаў
Папрыбіла мора,     сталлю пазможаных,
Да берагу дальняга, –     бедаў адгэтуль
Не чынілі паганыя     вандроўнікам годным
На шляхох карабельных.     З усходу свяцільня
Паднялася Божая,     бура суціхла,
І я здалёку     ясна пабачыў
Берагі скалістыя.     Часта літуе
Лёс незрачоных,     былі б адважнымі.
Read more... )
link2 comments|post comment

Бэўвульф 9/44 complete [May. 17th, 2009|05:22 pm]
[Tags|, , ]

VIII.

Унферт* слова     злое прамовіў, –
У застольлі сядзеў ён     ля стоп дзяржаўцы;
Была не па сэрцы     сыну Эклафа
Слава госьцева,     годнага ўдача;
Нікому звадны     не жадаў дазволіць
Подзьвігамі лепшымі      хваліцца між людам,
Гонарам большым     за ягоны ўласны: –
«Ці ня той ты Бэўвульф,     які спаборнічаў
На моры шырокім     з дабраслаўным Брэкам**?
Read more... )
link4 comments|post comment

Бэўвульф 8/44 complete [Mar. 15th, 2009|03:42 pm]
[Tags|, , ]

Глава была кароткая і праляцела хутка :)

VII.

Адказваў Хродгар,     абаронца люду*:
«Справу дастойную,     дружа мой Бэўвульфе,
Нас ратуючы     ты ўчыняеш!
Зваду калісьці     распаліў твой бацька,
Read more... )
link4 comments|post comment

Бэўвульф 7/44 complete [Mar. 7th, 2009|12:21 pm]
[Tags|, , ]

VI.

Адказваў Хродгар,     абаронца люду:
«Калі дзіцем быў     ратаборца гэты,
Яго я бачыў.     Ну і гэтак далей )
link2 comments|post comment

(no subject) [Dec. 7th, 2008|10:06 pm]
[Tags|]

Па нябёсах ветах сівы брыдзе,
Ды яшчэ адзін - па ільдзяной вадзе,
А вятрыска лісьце з галін ірве
Па сівых лясох на сівой Літве.

А ў вакне ў палацы, у сівым сьвятле -
Разгарнутая кніга на старым стале,
І над ёю схілёны дзьве галавы -
Радзівіл Сівы ды Радзівіл Сівы.
link6 comments|post comment

Identité [Oct. 7th, 2008|12:14 am]
[Tags|]

Я блукаў калідорамі дзіўнага замку. Прывіды
То ўзьнікалі раптоўна, то ў цемру зьбягалі скарэй
Ад мяне, і цяжарам трывогі, тугі ды агіды
Напаўнялі мяне галасы з-за бясконцых дзьвярэй.

Ды чужыя партрэты сачылі мяне з высакосьці,
Зь незнаёмых крукоў на чужой незнаёмай сьцяне.
Я цягаўся па замку ды ўпарта шукаў там кагосьці,
Выгукаючы словы, што значылі толькі мяне.
link10 comments|post comment

Жалуды [Sep. 6th, 2008|11:53 pm]
[Tags|]

Во сьцяжына. Па ёй да канца, і тады
Напрасткі па зялёным бары.
Па дарозе ў кішэню зьбірай жалуды,
А гарэхі зусім не бяры.

Далей луг, а на лузе ў замшэлым карчы
Два дуплы; то з малога дупла
Вынь паперу з закляцьцем; яго завучы,
А паперу пакінь, дзе была.

Па-за лугам рака. На пяску ля вады
Знач рукою чатыры крыжы
Ды паволі за сьпіну кідай жалуды,
І паволі закляцьце кажы.

А дзе жолуд упаў, там юнак устае,
Дзе другі - там дзяўчына; то йдзі -
І яны табе будуць народ і свае,
А датуль - заставайся адзін.


Неяк вось так.
link9 comments|post comment

Бэўвульф 6/44 complete [Jul. 31st, 2008|11:17 pm]
[Tags|, , ]

V.

Брукаваным шляхам     ішлі падарожнікі
Разам наперад.     Дасьпехі зьзялі,
Кольцы зіхоткія,     пазлучаны хораша
Майстрамі ўмелымі.     Сьпявалі мечнікі,     
У грозным убраньні     да брамы рушачы.
Зьнялі героі     шчыты шырокія,
Моцна зладжаныя,     склалі да лавы,
Пры сьцяне пакінулі.     Зьвінелі кальчугі,
Адзеньне бітваў;     дзіды стаялі,
Мараходаў зброя,     сабраныя разам,
Гай срэбнаверхі.     Ня ведаў нястачы
Атрад у рыштунку.     Ратнік ля брамы
працягнуў слаўную стараангельскую традыцыю зашмат размаўляць )
link10 comments|post comment

Злая Зямля [Jun. 11th, 2008|01:06 am]
[Tags|, ]

Зрабіў уступны верш-прысьвячэньне да Злой Зямлі.

G.H.C.

Табе, ласкавы Гельвіюшу, збор гэты,
Здабытак дзён руплівых і начэй дбайных.
Я зьвіў радкі старанна дзеля той мэты,
Каб знаць аб ценях лесу ды зямных тайнах,

Аб холадзе затокаў, дзе жыве згуба,
Ды зданях, што паснулі ў цішыні сховін, -
Я ўсё запісваў гожа на лістох дуба
Каб да цябе іх нёманскі аднёс човен.

Вось так вось :)
link10 comments|post comment

Бэўвульф 5/44 complete [May. 24th, 2008|11:42 pm]
[Tags|, , ]

Пасьля доўгага перапынку на дысертацыю, зноўку прымаюся за сваё.

IIII.

Адказваў ратніку     з атраду старэйшы,
Расчыніў ён, скоры,     скарбніцу словаў )
link12 comments|post comment

(no subject) [Apr. 22nd, 2008|03:50 pm]
[Tags|]

Вершык. Верагодна, кавалак для чагось доўгага рознапамернага, таму назвы не даю. Але хай пакуль так пажыве.

* * *

Шэры луг дашчэнту змок,
Зьзяў бы ўзорамі парчы -
Ды смуга, бы цьмяны цмок,
Легла скарбы сьцерагчы.

Я да цмока дабягу,
Пачакаю, каб захроп,
Скочу цмоку на нагу,
Цмокну цмока ў мокры лоб.

Шыю выгнуўшы ў дугу,
Скажа мне смуга: А ну,
Не дражні, малы, смугу,
Бо вазьму ды праглыну.

Я скажу смузе: Ага,
Праглыні мяне, смуга.
link8 comments|post comment

Простае восеньскае рандо [Nov. 11th, 2007|02:04 am]
[Tags|]

У мяне чарговы раз пачаў пісацца вершык, які мог бы пісацца, здаецца, і сто год таму. Пастфактум адчуваю, што з пасьвядомасьці вылезлі вушкі, у прыватнасьці, Есеніна. Нядаўна як раз была кароткая дыскусія ў каментах у [info]khadanovichа адносна таго, што можа такую якранейшчыну й наогул ня варта зараз пісаць.

Дык вось, паколькі я перакананы рэтраград, на падобныя думкі я ўсё ж такі схільны - шчыра спадзяюся, што нікога не пакрыўжу - класьці болт.
А паколькі я эстэт - болт будзе ў форме rondeau.

Простае восеньскае рандо )
link10 comments|post comment

Рака [Nov. 6th, 2007|03:52 am]
[Tags|, ]

Вось вам для разнайстайнасьці новы вершык да нізкі "Злая зямля".

Рака

Вось над зямлёю раве, сьвішча пугаю вецер заходні,
Хмараў сівых чарада паслухмяна паўзе нада мной.
Хмары цягаюць ваду зь невядомай нябеснай Гародні
Каб дацякла па рацэ да знаёмай Гародні зямной.

І між палёў, між лясоў, па сусьвеце трывожна-паснулым,
Хваля за хваляю прэч, ты бясконца зьнікаеш, рака,
Што ты нясеш, адкажы? Ты нясеш успамін аб мінулым.
То раскажы мне аб ім ды размовай пацеш юнака.

Read more... )

P.S. Верш утрымоўвае дзьве наўмысныя рэмінесцэнцыі. Хто назаве? :)
link15 comments|post comment

Бэўвульф 4/44 complete [Oct. 23rd, 2007|10:53 am]
[Tags|, , ]

III.

Ад напасьці гэтае     спадчыньнік Хэальфдэнэ
Сродку ня ведаў,     ня мог адвесьці
Злую нядолю,     доўгіх нягодаў,
Няшчасьцяў пазбыцца,     збавіць падданых
Ад бедаў жахлівых,     ад набегаў пачвары.
І вось, дачуўся     Ну вось, не прайшло і трынаццаці год, як на сцэне зьяўляецца пратаганіст. Па імені яго, праўда, пакуль не называюць. )
linkpost comment

Бэавульф 3/44 complete [Sep. 12th, 2007|11:52 pm]
[Tags|, , ]

Ну вось мы і дабраліся да сутнасьці справы.

II.

Калі ноч настала,     выступны вораг
Усіх захáваў. )
link9 comments|post comment

Скарпіён [Jul. 23rd, 2007|10:08 pm]
[Tags|, ]

Калісь [info]maryjka_ прапаноўвала паперакладаць дзіцячых вершаў Хілэра Бэлака. Вось, намаляваліся чатыры радкі гарачае любові да маленькіх чытачоў.

The Scorpion

The Scorpion is as black as soot,
He dearly loves to bite;
He is a most unpleasant brute
To find in bed at night.

Скарпіён

Бы вугаль чорны скарпіён
І ўсіх кусаць ахвочы.
Ня лепшым госьцем будзе ён
У ложку сярод ночы.
link12 comments|post comment

Бэавульф 2/44 complete [Jul. 9th, 2007|02:07 pm]
[Tags|, , ]

А вось і наступны кавалак (глава І) Бэавульфа. Пэрсанаж па імені Бэавульф, які зьявіўся ў папярэднім кавалку, у гэтым раз - і зьнікае. І ня дзіва, бо гэта яшчэ не галоўны герой паэмы, а ягоны цёзка. У кожным разе, пачытайце пра Скільдава сына ды пра ягоных нашчадкаў, тым болей, што пад канец гэтага кавалку размова паступова наблізіцца да сутнасьці справы.

I.

Па сьмерці бацькі     Бэавульф Скільдынг,
Правіў людам,     любы народу,
Ухвальна ўладарыў,     дацкага конунга
Наступнік годны.     Ад яго нарадзіўся
Хто? )
link2 comments|post comment

Бэавульф [May. 31st, 2007|01:12 am]
[Tags|, , ]

Нарэшце адолеў пераклад уступу да Бэавульфа. Пра сваё бачаньне агульных прыцыпаў перакладу стараангельскага алітэрацыйнага вершу не палянуюся апавясьці як-небудзь пасьля. А пакуль -

Слухайце! Read more... )
link5 comments|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]

Advertisement